airo-xxi.ru

  • Увеличить размер
  • Размер по умолчанию
  • Уменьшить размер
Home О нас пишут Гістарычная палітыка на постсавецкай прасторы: актыўны — значыць заўважны

Гістарычная палітыка на постсавецкай прасторы: актыўны — значыць заўважны

 Журнал ARCHE #4 2012

Раман Воранаў гісторык. Выпускнік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ма-гістр гісторыі (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, 2010). Жыве і працуе ў Віцебску. Друкуецца ў ARCHE упершыню.

Бордюгов Г. А. «Войны памяти» на постсоветском пространстве. Москва: АИРО XXI, 2011. 256 с.
Бордюгов Г. А. Октябрь. Сталин. Победа. Культ юбилеев в пространстве памяти. Москва, 2010. 256 с.

Бордюгов Г.А., Бухараев В. М. Вчерашнее завтра: как «национальные истории» писались в СССР и как пишутся теперь. Москва, 2011. 248 с.

 

Сёння не выпадае казаць пра згасанне цікаўнасці навукоўцаў да даследаванняў перыпетый палітыкі памяці1. У Нямеччыне разнастайныя практыкі працы з мінулым, ініцыяваныя кіроўнымі і інтэлектуальнымі элітамі праз два дзесяцігоддзі пасля катастрофы Другой сусветнай вайны, не перасталі ўяўляць з сябе фарпоставыя тэмы для сучасных даследчыкаў. I гэта пры тым, што нямецкае «пераадоленне мінулага» ўжо выпрацавала такія яскравыя вобразы, як укленчаны перад мемарыялам варшаўскага гета канцлер Вілі Врант (1970), змены ў § 140. II Крымінальнага кодэксу ФРГ, што прадугледжваюцьзняволенне тэрмінам да 3 гадоў для любога публічнага выяўлення салідарнасці, адмаўлення альбо апраўдання злачынстваў перыяду нацыянал-сацыялізму (1982), вызначэнне на найвышэйшым узроўні 8 траўня Днём вы-звалення (2002), самы вялікі ў Еўропе берлінскі Габрэйскі музей (20СЦ), мемарыял Халакосту (2005), які стаўся ці не адзіным у свеце помнікам уласнай

ганьбе ў самым цэнтры сталіцы. За гэтымі заўважнымі падзеямі застаецца яіпчэ вялікая плынь менш заўважных мерапрыемстваў: правядзенне школь­ных конкурсаў, адкрыцці новых выстаў і музейных экспазіцый, даследчыцкіх інстытутаў, трыванне навуковай палемікі пра ступень вінаватасці. Апош-няя, напрыклад, прарвалася ў выглядзе «спрэчкі гісторыкаў» 1986—1987 гг. з Юргенам Хабермасам і Эрнстам Нольтэ на чале розных бакоў барыкад. 3 колькасцю літаратуры, прысвечанай праблематыцы памяці ў Нямеччыне, з

1 Мы не будзем удавацца ў вызначэнне паняццяў «палітыка памяці», «гістарычная палітыка», «палітыка гісторыі», «палітыка мінулага» і інш. Усведамляючы наяўнасць адрозненняў паміж згаданымі катэгорыямі, вымушаныя апусціць гэты момант з-за адсутнасці агульных поглядаў навуковай супольнасці на іх (некаторыя з паняццяў сапраўды яшчэ занадта маладыяУ, з-за непрынцыповасці адрозненняў у кантэксце дадзенага тэксту, а таксама, што найгалоўнае, з-за яўнай адсутнасці строгага разводу гэтых катэгорый у аўтара разгляданых тут выданняў.

 

еўрапейскіх дзяржаў можа параўнацца хіба толькі Францыя, навукоўцы якой канцэнтраваліся на практиках палітычнай прапрацоўкі рэжыму Вішы, Руху супраціву, Халакосту, метадаў кіравання калоніямі.

Пра страту актуальнасці дэінструменталізацыі гісторыі казаць не выпадае, інакш бы ў 2005 г. у Францыі не паўстала б таварыства «За свабоду гісторыі», а вядомыя навукоўцы з усяго свету не вымушаныя былі б янічэ тры гады таму падпісвацца пад «Адозвай з Блуа» супраць тэндэнцый ператварэння гісторыі ў «прыслужніцу палітычнай кан'юнктуры»2.

Што праўда, далей на ўсход аналіз палітыкі гістарычнай памяці ды ідэн-тычнасці развіваецца паступова, пераймае апарат паняццяў і метадалогію,

2 Больш падрабязна: Ютта Шерер. Германия и Франция: проработка прошлого, http:// carnegieendowment.org/files/ProEtContra_3.2009_all_screen.pdf.


выяўляе агульнае ў найболып загрувашчаных ідэалогіямі тэмах: Другая сус-ветная вайна, таталітарны рэжым і яго наступствы.

Полыпча двух апошніх дзесяцігоддзяў дэманструе надзвычай багатую фак­туру рознабаковай інструменталізацыі падзей мінулага і, адпаведна, — з ба-нальнай прычыны дэмакратьгчнага ладу ў гэтай дзяржаве — карпусы зва-ротных рэакцый са спробамі падтрымкі і апраўдання мэтанакіраванай інтэр-прэтацыі гістарычных падзей дзеля легітымацыі дзяржаўнай улады, захаван-ня нацыянальнай супольнасці, росту патрыятызму. Перыяд 2004—2007 гг. тут быў адзначаны гэтак званай «новай гістарычнай палітыкай», а тагачас-ны палітычны клімат дазволіў перайсці ад яе тэарэтызавання да рэалізацыі, сустрэўшы натуральны супраціў з боку шматлікіх навукоўцаў. Наступствамі гэтай практыкі, сярод іншага, сталіся трансфармацыя дзейнасці Інстытуту нацыянальнай памяці і характэрная, з высокай ступенню віктымізацыі поль-скага мінулага, экспазіцыя Музея варшаўскага паўстання, найлепшага на той момант польскага музея.

Ц4       ADPUC А 9П19

3 іншага боку, грамадства гэтай цэнтральна-еўрапейскай краіны назірала за беспрэцэдэнтнымі для рэгіёна дэбатамі гісторыкаў вакол масавага забойства габрэяў у мястэчку Ядвабнэ падчас пагрому ў ліпені 1941 г., вядзе адкрытую дыскусію аб характары будучага Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску. Навуковая супольнасць шукае кампрамісы з калегамі з Нямеччыны ў праекце стварэння супольнага польска-нямецкага падручніка па гісторыі3.

Найболып яскравымі і заўважнымі прыкладамі мэтанакіраванай гістарыч-най палітыкі на постсавецкай прасторьг адзначаныя тыя краіны, якія прынята называць дэмакратычнымі. Не ў апошнюю чаргу гэта можа звязвацца з тлума-чэннем працэсаў, якія ўласна акрэсліваюцца тэрмінам «гістарычнай палітыкі» (ням. Geschichtspolitik) і якія трэба адфільтроўваць з плыні мерапрыемстваў, тэкстаў, месцаў памяці ў свабодных краінах у адрозненне ад нібыта суцэль-най прапаганды ці ў высокай ступені заідэалагізаванасці і палітызацыі, якой характарызаваліся і характарызуюцца краіны з недэмакратьгчнымі рэжы-мамі4.

Натуральна, што ўсе перыпетыі інструменталізацыі мінулага ў постсавец-кіх краінах прыцягваюць увагу рэгіянальнага гегемона — Расіі. Гэтая заці-каўленасць праяўляецца не толькі ў рэакцыях расійскіх палітыкаў і СМІ на чарговы Музей савецкай акупацыі, але і ў грунтоўных публікацыях і спробах разабрацца, што адбываецца па той бок мяжы — почасту досыць умоўнай для свядомасці расійскіх грамадзян.

Корпус тэматычнай аналітыкі ў расійскай навупьі пастаянна расце, і яго по-спехі звязваюцца не толькі з прадстаўнікамі афіцыйных навуковых інстыту-цый, але з ініцыятывамі грамадскіх аб'яднанняў і асобньгх даследчыкаў. Гэтак, летась таварыства «Мемориал» у супрацы з парталам «Полйт.ру» заснавалі адмысловую кніжную серыю «История vs. политика». Пакуль у ёй выйшаў зборнік тэматычных даследаванняў «Упражнения с историей по-украински»5

3 Для параўнання: нават пры цяперашнім палітычным кіраўніцтве ва Украіне гісторыкі змаглі адкінуць ідэю стварэння супольнага ўкраінска-расійскага падручніка, высунутую сумнавядомым міністрам Дзмітрыем Табачнікам. Перспектива раўнапраўнага, а не крамлёўскага выдання за-стаецца для прафесіяналаў досыць цьмянай у адрозненне ад падручніка ўкраінска-польскага. Хаця і яго пазасімвалічная каштоўнасць можа быць невысокая. Украінскі гісторык Георгій Касьянаў у дачыненні да стварзння польска-ўкраінскага выдання трапна заўважьгў: «Вычыш-чаны ад розніц супольны погляд на мінуўшчыну быў бы нудой» (Гл. падрабязней: We wladzy dyskursu // Nowa Europa Wschodnia. №3—4. 2010. C. 126. Інтэрнэт-версія: http://www.new.org.pl/ files/docs/1 l-12_2010-05_3-4.pdf.

4 Прыкладна гэтак вызначае паняцце «гістарычная палітыка» вядомы расійскі гісторьгк Аляк-сей Мілер: «Аб гістарычнай палітыцы ў строгім сэнсе слова варта казаць толькі ў дачьгаенні да грамадстваў..., якія заяўляюць аб прызнанні дэмакратычных каштоўнасцяў, у тьгм ліку свабо-ды слова. Уласна кажучы, менавіта ў гэткіх умовах і ўзнікае палітыка як канкурэнцыя розных палітычных актараў, партый і пунктаў гледжання» (Миллер А. Россия: власть и история // Pro et Contra. №3—4. 2009. С. 10).

5 Портнов А. В. Упражнения с историей по-украински. Москва, 2010. 222 с.

аўтарства ўкраінскага гісторыка, рэдактара часопіса «Укра'іна Модерна» Ан-дрэя Партнова. Вялікі «мемарыялаўскі» інтэрнэт-праект «Уроки истории»6 мае раздзел «Историческая политика», у якім публікуюцца аналітычныя матэрыя-лы і маніторынгавыя паведамленні, а таксама раздзел «Культура памяти».

Публікацыі на тэмы стасункаў палітыкі і гісторыі ва Усходняй Еўропе пастаянна з'яўляюцца на старонках партала «Полйт.ру», падымаецца гэтая тэма і ўдзельнікамі адкрытых лекцый, што ўжо некалькі гадоў праводзіць калектыў сайта7. Адмысловая секцыя «Выбірай гісторыю» была ўведзеная ў міжнародную канферэнцыю «Андрэй Сахараў: трывога і надзея 2011», якую сёлета арганізоўваў маскоўскі Сахараўскі цэнтр. Публікацыі аб палітыцы па-мяці і гістарычнай палітыцы рэгулярна з'яўляюцца на старонках часопісаў «Неприкосновенный запас», «Новое литературное обозрение», «АЬ ітрегіо», становяцца нагодамі для абмеркаванняў на хвалях і інтэрнэт-старонках «Эхо Москвы», расійскай службы радыё «Свабода». Сярод аўтараў, акрамя ўзга-данага Аляксея Мілера, варта згадаць Віктара Шнірэльмана, Мікіту Сакалова, Мікалая Копасава, Анатоля Рамнева, Сяргея Ушакіна.

У 2010 г. у навукова-даследчым цэнтры АИРО XXI — Асацыяцыя даслед-чыкаў расійскага грамадства — распачаўся цэлы выдавецкі праект пад за-галоўкам «Гістарычная палітыка ў СССР, РФ і СНД», які стаўся ці не першай у Расіі кніжнай серыяй, прысвечанай гістарычнай палітыцы. Арганізацыя АИРО XXI ўяўляе з сябе супольнасць навукоўцаў, у шэрагах якой стаяць як рускія, так і замежныя аўтарытэтныя даследчыкі: Карл Аймермахер (Рурскі ўніверсітэт у Бохуме), Стывен Коэн (Прынстанскі і Нью-Ёркскі ўніверсітэ-ты), Людміла Гатагава (Інстытут расійскай гісторыі РАН), Дзмітрый Андрэеў (Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт) і інш. Асацыяцыя мае вельмі насычаную выдавецкую праграму. Згодна інфармацыі, прадстаўленай на сайце8, толькі ў 2010 г. АИРО XXI спрычынілася да выпуску 26 кніг з тэматычным дыяпа-зонам ад «Тихий Дон»: источниковая база и проблема авторства» да «Япония: полвека правления либерал-демократов».

Серыя «Гістарычная палітыка» паўстала не на пустым месцы, асацыяцыя ўдзельнічала ў арганізацыі дзвюх міжнародных канферэнцый з выданнем зборнікаў «Национальные истории в советском и постсоветских государствах»9 і «Национальные истории на постсоветском пространстве — И»10. Ад заснаван-ня ў 2010 г. праекта «Гістарычная палітыка ў СССР, РФ і СНД» у ім выйшлі

6 http://urokiistorii.ru

7 http://www.polit.ru/topic/publ_lect

8 http://www.airo-xxi.ru

9 Национальные истории в советском и постсоветских государствах. Под редакцией К. Аймерма-хера, Г. Бордюгова. Москва, 2003. 432 с.

10 Национальные истории на постсоветском пространстве — П. Под редакцией Ф. Бомсдорфа, Г. Бордюгова. Москва, 2009. 372 с. Інтэрнэт-версія: http://www.airo-xxi.ru/component/docman/ doc_download/20.......ii­тры кнігі: «Октябрь. Сталин. Победа. Культ юбилеев в пространстве памяти» (2010), «Вчерашнее завтра: как «национальные истории» писались в СССР и как пишутся теперь» (2011) і «Войны памяти» на постсоветском пространст­ве»11 (2011). Іх аўтарам, сааўтарам, а таксама рэдактарам з'яўляецца кіраў-нік Міжнароднай Рады АИРО, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага лінгвіе-тычнага ўніверсітэта Генадзь Бардзюгоў.

3 пералічаных выданняў болып падрабязна хацелася б спыніцца на апош-нім — «Войны памяти» на постсоветском пространстве». Гэта звязана з тым , што «Октябрь. Сталин. Победа» — кніга хоць і немалой навуковай каштоўнаст^і, але цікавай для нас інфармацыі аб рэтрансляцьгі зменаў савецкай «юбіліянв" г» ў нацыянальных рэспубліках тут няма. Яе геаграфічнае поле абмяжоўваец?ад нават не Савецкай Расіяй, але Масквой і Ленінградам.

«Вчерашнее завтра: как «национальные истории» писались в СССР' и мак пишутся теперь», наадварот, пакідае ўражанне выдання з невысокай ступенню аўтарскай творчасці. Трэці раздзел, які ўласна апавядае пра тое, як пішуццй на-цыянальныя гісторыі ў постсавецкіх краінах, фактычна складаецца з аіглядаў і пераказаў тых тэндэнцый у гісторыяпісанні, з якімі Г. Бардзюгоў пазыа.ёміў-ся на згаданых вышэй канферэнцыях. 3 53-х спасылак 43 адносяць нас да прац са зборнікаў «Национальные истории в советском и постсоветских государст­вах» і «Национальные истории на постсоветском пространстве — II». Аўтар нідзе не палемізуе і не спрачаецца з матэрыяламі зборніка, бескрытычна рэ-транслюе іх у сваім аповедзе. За «беларускія» высновы Бардзюгова, напры-клад, адказваў прафесар Алег Бухавец, які напісаў для зборніка гнеўны, што да рамантызмаў нацыянальнай гістарыяграфіі пачатку 1990-х, артыку л «Исто-риописание постсоветской Беларуси: демифологизация «ремифологи^ации»12.

Кніга «Войны памяти» найбольш разнастайная, бо ўяўляе з сябо зборнік налітычных артыкулаў, падрыхтаваных аўтарам па замове раешскай на-інавай агенцыі «РИА Новости» і апублікаваныху перыяд з 2006 па 2010 гг.

сувязі з гэтым, тэкст кнігі можа ўспрымацца як маніторьшг стасункаў алітыкі і гісторыі ці палітыкі і нацыянальнай памяці ў былых краінах 'ССР. 3 аднаго боку, гэта досыць суб'ектыўны агляд, бо не прэтэндуе на сёахопнасць. 3 іншага, з улікам «замоўнага» — у сэнсе журналісцкага — арактару артыкулаў яго змест можа стацца крыніцай для вы.святлення айболып заўважных (раздражняльных ці нават выбуховых) для сучас-ага расійскага грамадства практыкаў прапрацоўкі мінулага ў былых «ад-навяскоўцаў». Практыкаў, якія на старонках партала вядучага інфармацый-

Бордюгов Г. А. Октябрь. Сталин. Победа. Культ юбилеев в пространстве памяти. Москва, 2010. 256 с; Бордюгов Г. А., Бухараев В. М. Вчерашнее завтра: как «национальные истории» писались в СССР и как пишутся теперь. Москва, 2011. 248 с; Бордюгов Г. А. «Войны памяти» на постсо­ветском пространстве. Москва, 2011. 256 с.

! Буховец О. Историописание постсоветской Беларуси; демифологизация «ремифологизации» // Национальные истории на постсоветском пространстве — П. С. 15—50.

нага агенцтва Расіі мусяць асвятляцца не толькі сухімі паведамленнямі, але

разгортвацца і ў аналітыцы.

Любое прафесійнае інфармацыйнае агенцтва адчувае патрэбы аўдыторыі і

больш падрабязна рэагуе на рэзанансныя тэмы ці характарыстычныя нагоды. \ У сукупнасці з рэнамэ агенцыі РИА, як непрапагандысцкай, гэта падводзіць

да таго, што чытача «Войн памяти» чакае калекцыя надзённых рэакцый на і гістарычныя практыкі, выкладзеных папулярна, узважана і ў сістэме поглядаў, я жія не адпужваюць масавага расійскага спажывальніка, укладваюцца ў а\ оыентацыі яго нацыянальнай свядомасці.

У 2006 г. Г. Бардзюгоў (відавочна, не першы раз) звяртаў увагу на падручні-кі постсавецкіх краін, натхніўшыся 292 абаротамі пра рускіх «каланізатараў», «ш піёнаў» і «захопнікаў» у новых кнігах для школьнікаў Узбекістану13. Сярод інні іага адзначаецца, што падобны падыход характэрны таксама для грузінскіх, укрі іінскіх і малдаўскіх выданняў. У Балтыі ён лічыцца ўжо рэцэдывам. Не хава ецца, што і ў расійскай гістарычнай ведзе ў дачыненні да, напрыклад, паўд. нёва-каўказскага рэгіёна, сёння маецца шэраг перадузятасцяў:

УPacii ў апошнія гадыможна назіраць своеасаблівы эфект «сціпласці» ў дс гчыненні да Каўказу як тэмы балючай і заблытанай. Раскрывацъ яг, а т ым болъш выстаўляць на суд масаваму чытачу — студэнту ды шка-ллрз t гісторыкі лічуць, відаць, неактуалънай ці занадта складанай спра -вай14.

Падс )бны стан у сваю чаргу вядзе да інтэлектуальнага аддалення каўказ-скіх крг іін, маргіналізацыі іх гісторыі ў Расіі, у выніку чаго, паводле аўтара, студэнті ы-журналісты Маскоўскага дзяржаўнага ўсе як адзін перакананыя, што і алфаві т і хрысціянства ў рускіх з'явіліся адназначна раней за «каўказцаў». Рэцэптуіра пазбаўлення гэтай маргінальнасці і ліквідацыі «белых плям» ба-чыцца а ўтарам ва «ўвядзенні ў курсы ўсеагульнай гісторыі ў гімназіях і ўніверсіп гэтах раздзелаў аб мінулым краін СНД і Балтыі». Сапраўды, з чагосьці - грэба пачынаць ліквідацыю «каўказафобіі», але ёсць падазрэнне, што падобны 1 зарыянт вырашэння праблемы гэтак і пакіне разгляд гісторыі суседніх дзяржаў і іх этнічных супольнасцяў у кантэксце ўскрайкаў Pacii і толькі пад-мацуе ў св ядомасці маладых людзей вобраз адвечных сатэлітаў рускага цэнтру і немагчьгмасць іх самастойнага аналізавання па-за межамі тэрыторыі, якую прыйдзецца вызначаць загадзя спрэчным тэрмінам: постсавецкія? памежныя? блізкага замежжа? СНД?

Публікагдыі 2007 г. займаюць найболыны аб'ём і разгортваюць, бадай, поў-ную панараму гістарычных заклапочанасцяў расіян сваімі суседзямі. Пачына-ецца год з эпапеі вакол Бронзавага салдата на талінскай плошчы Тынісмягі15.

13Бордюгов Г. Свой глобус, своя история? // «Войны памяти» на постсоветском пространстве... С. 31.

14 Там же. Война и нестабильность — вечный удел этого края? С. 31.

15 Там же. Чем провинился Бронзовый солдат с площади Тынисмяги? С. 36—42.

У сувязі з планамі пераносу помніка аўтарам робяцца высновы пра нежаданне эстонцаў жыць з нязручным мінулым і адчуваць комплекс віны. Відавочнае імкненне давесці да чытача, што і той, і той бок маюць сваю рацыю і дзесьці перагінаюць палку: эстонцы — з празмерным ачарненнем савецкага мінулага, расіяне — з яго, наадварот, «савецкімі лякаламі» ў падыходах да разумения паводзінаў заходняга суседа. Генадзь Бардзюгоў прапануе рэцэпт дыскусіі і абмеркавання: паміж мэрамі Масквы і Таліна, прадстаўнікамі ветэранскіх арганізацый, Грамадскай палатай РФ і Палатай супрацы нацыянальна-дэмакратьгчных сілаў Эстоніі. Калі пісаўся артыкул (студзень 2007 г.), аўтара абурыла нязграбная рэакцыя Расіі з яе пагрозамі эканамічных санкцый. Калі ўвесну вакол помніка пачалося аеноўнае дзейства і ён быў перанесены, аўтар, на жаль, да тэмы не вяртаўся. Улады не скарысталіся дыскусійнай рэцэпту-рай, і наступны артыкул, які б мусіў шмат чаго палумачыць ужо ў паводзінах расійскага боку, на жаль не напісаны.

У адрозненне ад эстонскага выпадку, аб'ект крытыкі ва Украіне персані-фікаваны — гэта асоба прэзідэнта Віктара Юшчанкі. У 2007 г. Генадзь Бардзю-гоў звяртаў увагу на знаходку ўкраінскім прэзідэнтам вінаватага ў аперацыі «Вісла», чым, паводле Віктара Андрэевіча, стаўся «камуністычны таталітарны рэжым». Уласна, супраць абвінавачвання камуністычнага татлітарызму ў да-чыненні да «Віслы» неяк нечакана скіраваны цэлы артыкул на некалькі ста-ронак16.

На працягу пяці год у тэкстах па Украіне не раз закранаецца роля прэзідэнта ў папулярызацыі тэмы Галадамору і ператварэння яе ў цэнтр гістарьгчнай палітыкі ва Украіне 2000-х. Крытыка спроб тычыцца найперш вызначэння Га­ладамору менавіта як генацыду ўкраінскага народа17 і ператварэння трагедыі ў «разменную манету ў палітычнай барацьбе» з рознымі спекуляцыямі, у тым ліку і аб савецкай (паводле Бардзюгова тут мусім чытаць — «рускай») акупацыі (с. 77). Прэзідэнт Юпічанка не даваў спакою аўтару і ў 2008 т.18, і пасля сыхо-ду ў 2010 г.19 3 «украінскай» серыі артыкулаў вынікае вобраз цалкам адарва-нага ад памяці свайго народа (за гераізацыю УПА) і гістарычных фактаў (за «генацыд») кіраўніка-самадура, які выключна асабіста вызначае, якім быць украінскаму мінуламу:

Чым больш відавочныя няўдачы «памаранчавай» рэвалюцыі і стпво-ранага рэжыму праўлення, тым мацнейшаЯ віна галодамору, арга-нізаванага Крамлём. Давайце ўявім на секунду сітуацыю, калі б не было голаду 1932—1933 гг. Да якой іншай падзеі звярнуўся б украінскі прэзідэнт? Рэвалюцыйны перыяд непазбежна прымусіў бы ўсур'ёз раз-

Там, же. Консультация по истории для президента Ющенко. С. 64—71. Там же. О новых смыслах Дня скорби и памяти. С. 77 Там же. Голодоморовский аршин Ющенко. С. 145—151. Там же. Политики и правильные истории. С. 210—215.

важацъ аб нямецкім фактары «скарападскай» Украінскай рэспублікі. Войны ды паваенныя гады паусюлъ нагадваюць пра польскі след...20.

Негатыўным наступствам разгортвання гэтай тэмы сталі ўладныя настроі «чым болей, тым лепей»21. Але насамрэч пачаткі палітычнай міфалагізацыі го-ладу 1932—1933 гг. адносяцца яшчэ да «даюшчанкаўскага» перыяду. Першая спроба прызнаць Галадамор менавіта генацьщам — дзеяннем, шматварыянт-насць азначэнняў якога аб'ядноўвае мэтанакіраваны намер поўнага ці частко-вага знішчэння пэўнай сацыяльнай, этнічнай ці рэлігійнай трупы, адбылася ў Вярхоўнай Радзе яіпчэ ў 2003 г. Яе ініцыятарамі была прапрэзідэнцкая парла-менцкая балыпыня, якую ў гэтым натхняў Леанід Кучма22.1 тэта не была спан-танная акцыя. Мабілізацыйны патэнцыял голаду 1932—1933 гг. разумеўся і папярэднікам Кучмы Леанідам Краўчуком.

Акрамя ўкраінскай і эстонскай, тэксты «Войн памяти» кранаюць і грузін-скую тэматыку. 31 ліпеня 2008 г. з нагоды нарастаючага канфлікту паміж Ра-сійскай Федэрацыяй і Грузіяй выходзіць артыкул, у якім аўтар абураецца інтэр-прэтацыямі грузінскіх гісторыкаў Георгіеўскага трактата 1783 г. Паводле яго, нагадаем, цар Карталінскі і Кахецінскі Іраклій II прызнаў апеку вярхоўнай улады Расійскай імперыі. Г. Бардзюгоў звяртае ўвагу на яго добраахвотны ха-рактар, піша пра такія самыя высновы аўтарытэтнага аўстрыйскага гісторыка Андрэаса Капелера, пераконвае ў станоўчых наступствах далучэння Грузіі да Расіі і ў асаблівым стаўленні да грузінскага ўзору «на пяльцах российской вы­шивки». 3 іншага боку прызнаецца, што Расія не спраўдзіла чаканні грузінаў на культурную і палітычную аўтаномію ў імперыі, што шмат якія ваенныя кіраўнікі краю не ззялі адміністрацыйнымі талентамі і грузіны паўставалі з-за іх «неспособности к управлению» і «несбывшихся надежд». «Шальмаванне» да-мовы больш чым двухсотгадовай даўніны грузінскімі гісторыкамі і палітыкамі, якія бачаць у ім крыніцу ўсіх бедаў, крытыкуецца цалкам лагічна, але расійская гістарыяграфія выходзіць занадта беззаганнай: «Ніхто з расійскіх гісторыкаў сёння, аднак, не хавае, што прынятых па трактаце палітычных ды военных мераў аказалася недастаткова»23. 3 іншага боку, на працягу кнігі расійскія практыкі інструменталізацыі гісторыі, роля ўладньгх структураў у гэтым пра-цэсе і рэакцыя грамадства найчасцей выклікаюць абурэнне аўтара, і менавіта агляд расійскіх рэалій прапрацоўкі гісторыі займае найболыпы аб'ём вьвдання.

1 Там же. Голодоморовский аршин Ющенко. С. 148.

1 Портнов А. Упражнения с историей по-украински. С. 84—88; Касьянов Г. Голодомор и строи­тельство нации // Pro et Contra. №3—4. 2009. С. 33—40.

'? У наяўным кантэксце не такой ужо і адарванай ад жыцця падаецца думка вядомага ўкраінскага пісьменніка Юрыя Андруховіча пра тое, што Юшчанка насамрэч бьгў найкампраміснейшаю фігурай, бо паходзіў з усходу і насамрэч быў «савецкім» чалавекам, хаця адначасова і не чужы ўкраінскасці, украінамоўны па прыродзе. Але нават тэты кампрамісны варыянт не спрацаваў, бо кожны, хто праводзіць тут украінскую палітыку, «буде перетворений російською пропагандою на фашиста», http://www.unian.net/ukr/news/news-387844.html.

'Бордюгов Г. С кем переплетается виноградная лоза? // «Войны памяти»... С. 117.

Частка «расійскіх» артыкулаў былі напісаныя як рэакцыі на творы філь-маграфічнай прадукцыі. Да аднаго з такіх матэрыялаў серыяла «Ста­лин. Live», 40 серый якога трансляваліся на канале НТВ у 2007 г., — Г. Вар-дзюгоў звяртаецца найболын падрабязна24. Росту паггулярнасці фігуры Ста-ліна ў расійскім грамадстве спрыяюць не толькі асабістыя жаданні грама-дзян РФ нарэшце пажыць пры парадку, але і немалая колькасць прышіадаў мэтанакіраваных індактрынацый «эфектыўнага менеджара» ў прадукты аду-кацыйнага, мастацкага ці мас-культаўскага прызначэння. Аналіз вобраза ача-лавечанага, эстэтызаванага і звышміфалагізаванага тырана, прадстаўленага ў серыяле, спараджае ў аўтара болып пытанняў, чьгм адказаў: навошта гісторыкі вывучаюць факты і выдумкі «справы дактароў», дэталёва прасочваюць на-гнятанне сталінскай юдафобіі, шукаюць і супастаўляюць лічбы запатраба-ваных і адчыненых храмаў пасля адлігі ў стасунках з праваслаўнай царквой пад час вайны? Навошта гэтым займацца, калі цікаўнасцю гледача ў міфах рэжысёр легітымізуе сваё права на тлумачэнне юдафобіі інтрыгамі Захаду, а новай царкоўнай палітыкі — унутраным перараджэннем правадыра. Аўта-ра турбуе ірацыяналізацыя гісторыі, ператварэнне трагедыі ў гульню. Для масавага чытача занепакоенасць тлумачыцца на пальцах: «пры дамінаван-ні ірацыянальных доказаў лягчэй маніпуляваць свядомасцю, а, адпаведна, і ўчынкамі людзей».

Разбор угрунтавання ў расійскім грамадстве новага імперскага мыслення, адраджэння ідэяў пра асаблівы візантыйскі шлях дзяржавы на самьгм высокім дзяржаўным узроўні, асэнсаванне ролі інстытута Рускай праваслаўнай царквы ў гэтых працэсах робіцца ў артыкуле-каментары да дакументальнага фільма «Гибель империи. Византийский урок». «Лекцыя» з выкарыстаннем сучасных мультымедыйных сродкаў, як называв стужку сам Г. Бардзюгоў, за аўтарствам архімандрыта Ціхана была тройчы паказаная на расійскіх тэлеканалах на пачатку 2008 г. і распавядала аб гісторыі і прычынах гібелі Візантыйскай імперыі. Характар прычынаў, які праводзіўся ў стужцы, Г. Вардзюговым быў высветлены вельмі дакладна:

страта дзяржаўнага контролю над усім і ўся означав смерцъ, небя-спечна аддаваць гандаль заходнім менеджарам, недазволена імкнуцца ў еўрапейскую прастору, бо яна абяцае дэградацыю і залежнасць, нельга грэбавацъ стабільнасцю і бясталентна марнаваць «стабілізацыйны фонд»25

Гістарычная дакладнасць фільма невысокая, і ў асяроддзі прафесіяналаў ён атрымаў нізкія адзнакі. Пры гэтым дьвдактызм аповеду ў фільме прадэманстра-ваны надзвычай высокі, з устаноўкамі накшталт: «Усё доброе — ад праваслаўя,

[ Бордюгов Г. Сталин с нами. Сталин в нас. От послушной истории к послушному будущему? С. 43—52.

'Там же. Византийский интерес или Национальные уроки. С. 105.

а ўсё кепскае — ад лацінскага Захаду! Лепш чалма, чым Ватыкан!»26 Небя-спека гэтага твора для Бардзюгова ізноў палягае менавіта ў ірацыянальнасці ягоных пасту латаў, памкненні стварыць новую маністычную, адзяржаўленую і безальтэрнатыўную гісторыю, што ў выніку дазволіць маніпуляваць свядо-масцю. Разам з тым, гэта чарговы артыкул, які пакідае ўражанне недасказа-насці. Звінаваціўшы аўтара і вядучага «Гібелі імперыі» ў безадказнасці і маніпуляцыі мінулым, Г. Бардзюгоў не высоўвае пытанняў да тых, хто на самым высокім узроўні.даваў санкцыю на масавую «асвету» візантыйскімі казкамі. Падобных стужак пра згубнасць заходняй цывілізацыі можна пладзіць дзясяткамі, але праблема палягае не ў іх — у дэмакратычным грамадстве такія творы маюць права на існаванне, абы не заклікалі да гвалту, тэрору, дыскрымінацый. Паўстае пытанне да тых сілаў, якія санкцыянавалі бесса-ромнае выкарыстанне рэсурсаў цэнтральнага тэлебачання для трансляцыі тэндэнцыйнай стужкі, уводзячы ў зман маніпуляцыямі гістарычных фактаў мільёны людзей. Акадэмічны статус, асабістая ўзважанасць, імкненне да навуковасці альбо нешта іншае стрымала аўтара пайсці ў сваіх прэтэнзіях да канца27.

Акрамя артыкулаў, справакаваных асобнымі сітуацыямі ў Расіі, Грузіі, Ук-раіне, Эстоніі, зборнік змяшчае некалькі аналізаў тэндэнцый, уласцівых для палітыкі памяці і гісторыі на ўсёй постсавецкай прасторы. Адным з крытэ-раў ацэнкі стану «здароўя» сталася папулярнасць і стаўленне грамадства да ўжо падыманага тут вобраза Сталіна28. Комплекс мерапрыемстваў, якія пра-каціліся па постсавецкай тэрыторыі з нагоды юбілею балыпавіцкага тырана ў 2009 г., выявілі, паводле назіранняў Г. Бардзюгова, прысутнасць апала-гетычных настрояў выключна на маргінальных палітычных узроўнях, a іх заўважанасць суадносіцца ў адваротным парадку з дэмакратычнасцю ладаў у гэтых дзяржавах. Сярод найболып гучных сталінісцкіх акцый згадваліся ініцыятывы «левых» з Беларусі і Украіны. Далей аўтар робіць высновы пра непаслядоўнасць паводзінаў уладаў постсавецкіх краінаў у «гульні» са Ста-ліным, хаця гэтай самай непаслядоўнасцю, сыходзячы з тэксту, грашыць толькі расійская эліта, якая з аднога боку вуснамі прэзідэнта Мядзведзева выказвае негатыўную ацэнку таталітарнаму рэжыму, а з іншага — выпускав падручнікі з «эфектыўным менеджарам» і «шчаслівай гісторыяй» накладамі ў сотні тысячаў асобнікаў.

Апісваючы «індэкс» Сталіна, мы нарэшце згадалі пра Беларусь. На працягу ўсяго зборніка наш край у кантэксце «войн памяці» і практык гісторыяпісання

'Там жа. С. 109.

' Гісторыка, кандидата мастацтвазнаўства і аглядальніка газеты «Коммерсантъ» Рыгора Рэўзіна ў пошуках першапрычын стварэння і масіраванага паказу фільма нічога не стрымлівала. Падра-бязней: Ревзин Г. Гибель истории. Уроки отца Тихона, http://kommersant.ru/doc/847456. 'Бордюгов Г. «Отец народов» в национальных пантеонах // «Войны памяти»... С. 195—201.

з'яўляецца чатыры разы. Япічэ прыкладна столькі ж разоў пра Беларусь пішацца ў кантэкстах чыста гістарычных: развал Раеійскай імперыі, пакт Молатава-Рыбентропа і інш. Аніводнага асобнага артыкула ці хаця б разгор-нутай рэакцыі на беларускую рэчаіснасць ў гэтым маніторынгу «гістарычных раздражненняў» ад Генадзя Бардзюгова няма. Прывядзём цытаты кароткіх згадак цалкам:

Асноўная супярэчнасць палітычнай сітуацыі ва Украіне, на мой по-гляд, складаецца менавіта ў пытанні выбору мадэлі далейшага руху ў гісторыі — заходняй ці сваёй (Расія (Беларусь, падаецца, ужо вызначы-лісяў гэтым) (с. 54).

У шэрагу дзяржаў выява Сталіна знаходзіцца ў кантэксце «вайны помнікаў». Беларускія левыя, да прыкладу, абвясцілі ўлетку юбілейнага года [у 2009 г. споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння «бацькі народаў» — Р. В.] збор сродкаў для ўсталявання помніка Сталіну ў Мінску, расцэнь-ваючы гэты крокяк «аднаўленне справядлівасці» (с. 195—196).

Як сведчаць артыкулы прафесара Украінскай нацыянальнай акадэ-міі навук Георгія Касъянава, прафесара Беларускага дзяржаўнага эка-намічнага ўніверсітэта Алега Бухаўца, культуролога з Малдавіі Ірыны Цвік, у гісторыкаў на парадку дня складанае, але вельмі важное задан­ие: пераадолеўшы ўсеагульнае «запаленне этнічнасці» ранніх постсавец-кіх гадоў упісаць унікальны досвед кожнага народа ў культурна-гіста-рычнай просторы постсавецкага арэала іў свецеў цэлым (с. 203).

У шматлікіх краінах СНД Дзень Перамогі афіцыйна з'яўляецца свя­точным і непрацоўным днём... Расійская акцыя «Георгіеўская стужка» ахапіла Грузію, Малдавію, Беларусь, Таджыкістан, некаторыя воб-ласці Украіны... 3 нецярплівасцю паўсюль чакаюцца ваенныя парады ў гонар Перамогі. Яны адбудуцца ў 61-м горадзе Расіі, а таксама ў пяці гарадах Украіны, у горадзе-крэпасці [гэтак у тэксце — Р. В.] Брэсце і ў Мінску. Па Чырвонай плошчы пройдуць 9 траўня зборныя батальёны краін СНД, якія калісьці ў складзе адзінага баявога братэрства ваявалі з фашыстамі. Свой удзел пацвердзілі Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Туркменістан, Малдавія і Украіна (с. 217—219).

Нават да гэтага каліва згадак паўстае букет пытанняў. Адкуль з'явіўся такі дзіўны падзел гістарыяграфічных рухаў на менавіта «заходнія» і «свае»? 3-за няяснасці крытэраў падзелу, намёк пра выбар Беларусі таксама туманны. I ці ёсць яе варыянт паміж гэтымі двума? Што да «запалення этнічнасці», то ў дзяржаве, дзе «тэмы даследаванняў і перспектывы дысертацый залежаць найперш ад іх т. зв. паліткарэктнасці і лаяльнасці аўтараў да рэжыму»29,

1 Сагановіч Г. Беларуская гістарыяграфія ў ацэнках гісторыкаў // Беларускі гістарычны агляд. Т. 17. Сш. 1—2. 2011. С. 227.

гэты тэзіс выглядае недарэчна — беларускі рэжым у гэтым самым запаленні падазраваць не выпадае.

Тым не менш, менавіта ў такіх цытатах паўставапі рэаліі гістарычнай памяці на Беларусі ў перыяд 2006—2010 гг. у артыкулах Генадзя Бардзюго-ва. Сітуацыя падаецца не столькі няважнай для ўвагі, колькі даўно выраша-най. Знішчэнне помніка Сувораву ў Віцебску, адкрыццё Музея Другой сусвет-най вайны ў Горадні, усталяванне на мінскай плошчы Незалежнасці помніка Вацлаву Іваноўскаму (занесенага прафесарам Алегам Бухаўцом, на чыё да-следаванне спасылаецца Бардзюгоў, у ярыя калабаранты30) ці адзначэнне Дня Герояў (вызначанага там жа сп. Бухаўцом, як «антырасійскае свята»31) на высокім дзяржаўным узроўні усё гэта не пра Беларусь. 3-за адсутнасці заўважных раздражняльнікаў нават у даследчыкаў-адмыслоўцаў на прасторах былога СССР ландшафт гістарычнай памяці нашай краіны атаясамляецца з адным характэрным для нашых жа земляў элементам ландшафту прыродна-га. Паводле Аляксандра Эткінда, «Беларусь у вайне памаці грае пакулъ што параўнальна пасіўную ролю»32.

Андрэй Партноў падчас выступу на сёлетняй Варшаўскай усходнееўра-пейскай канферэнцыі ў запале выступу заўважыў, што беларускай уладай з гісторыі не культывуецца анічога апроч Вялікай Айчыннай вайны. Увага да вайны і яе абсалютныя ацэнкі з боку палітычнага рэжыму відавочныя33. Даследчыкі не раз аналізавалі важнасць вайны для афіцыёзнага дыскур-су Беларусі і гістарычнай палітыкі, сімвалічную візуалізацыю і шляхі маса-вай індактрынацыі адзіна правільнага вобраза34. Але за фанфарамі 9 траўня і 3 ліпеня прасочваецца патрэба сучаснага беларускага кіраўніцтва ў мі-фах і з іншых эпох, прычым гэтая патрэба таксама актыўна рэалізуецца, інструменталізуючы асобы і з'явы, напрыклад, з гісторыі Полацкага княства ці Вялікага Княства Літоўскага. Гэта можа сведчыць як аб неаднароднасці настрояў афіцыйнай эліты, гэтак і аб болып тонкіх падыходах да працы з мінулым, якія ўжо не патрактуеш як адзіна «прапагандысцкія».

1 Буховец О. Историописание постсоветской Беларуси. С. 35. 1 Там жа. С. 24.

'Эткинд А. Что делить России и Украине в истории? http://lenta.ru/conf/etkind.

' «Перамога ў вялікай айчыннай вайне — самая значная падзея ў найноўшай гісторыі чалавецт-

ва». http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=78831%20.

1 Напрыклад: Астрид Зам. Вторая мировая война в качестве мифа об основании государства. Из­менения в культуре памяти Беларуси // В памяти и добром здравии. Старшее поколение, общество и политика. Избранные статьи из журнала «Остойропа». Москва, 2011. С. 35—46; Ластоўскі А. Гістарычная памяць у Беларусі: адметнасці і праблемы. Лекцыя 3. Памяць пра Вялікую Ай-чынную вайну ў Беларусі: замацаванне і аспрэчванне афіцыйнай версіі. http://bk.baj.by/lekcyji/ htaratura/lastouski_03.htm; Романова О. Символ, «работа с памятью», медиа-событие: военный парад к 60-летию Победы в Беларуси и России // Белорусский формат: невидимая реальность. Сборник научных трудов. Вильнюс, 2008. С. 358—367.

Прытрымліваючыся ўяўлення, што паўнавартасная «вайна гісторый» мо-жа быць толькі ў тых краінах, дзе яскрава акрэсленыя лініі палітычных фран-тоў, дзе існуюць умовы для рэальных баталіяў, а не «дывановыя бамбардзіроў-кі» адзіным гегемонам, назіральнік можа памылкова прыйсці да высноў аб тым, што «Белоруссия определилась». Неадназначнасць гэтага погляду тут становіцца выразнай, хаця б з прычыны таго, што штогадовае шэсце на Дзя-ды да ўрочышча Курапаты арганізоўваецца можа і маргіналізаванымі, але палітычнымі сіламі, якія падкрэсліваюць трагічныя наступствы сталінскага рэжыму і робяць іх ушанаванне супрацьлегласцю афіцыёзнаму пафасу свят-каванняў альбо не менш афіцыёзным драматызацыям Хатыні.

Дастаткова звярнуцца да палітыкі помнікаў апошняга дзесяцігоддзя ў ад-ной толькі Віцебскай вобласці. Актыўная праца на гэтай ніве ў Полацку з кульмінацыяй у выглядзе манументальнага Усяслава Чарадзея сёння добра вя-домая. Нягледзячы на супрацьдзеянне іерархаў праваслаўнай царквы, помнік Льву Сапегу паўстаў у цэнтры Лепеля. У Віцебску ўжо выведзеныя гранітныя п'едэсталы для князя Альгерда, княгіні Вольгі і Аляксандра Неўскага. У Воршы адбудаваны езуіцкі калегіум з партрэтамі Льва Сапегі і Канстанціна Астрож-скага на франтоне, у Віцебску — барочны «карабель» Уваскрасенскага храма, за «аўтэнтычны» выгляд якога таксама трэба было пазмагацца. Даследаванне Таццяны Астроўскай35 паказвае, што за часы незалежнай Беларусі школьныя падручнікі па гісторыі нашай краіны ўжо зведалі тры дакладна акрэсленыя перыяды ідэйных індактрынацый, і рэакцыйны «заходнярускі» ўжо скончыў-ся амаль дзесяць гадоў таму, саступіўшы месца болып «ідэалагічнаму» і дзяр-жаваарыентаванаму сучаснаму.

' Островская Т. Генеалогия исторической памяти белорусов в контексте образовательных прак­тик. BISS, 2010. http://belinstitute.eu/images/doc-pdf/sa012010ru.pdf.

 

tpp